У Расеі быў праведзены конкурс на самыя цікавыя апраўданьні спазьненьняў. У конкурсе бралі ўдзел як тыя, хто спазьняецца, так і тыя, хто мусіць на гэта рэагаваць. Абедзьве катэгорыі дасылалі апраўданьні праз Інтэрнэт.

Найбольш арыгінальным было апраўданьне Людмілы Сярэбраньнікавай: «Прыходжу на працу штораз пазьней, бо раніцою бегаю з сваім сабакам, і мы разам вітаем узыходзячае сонца. А яно ўзыходзіць з кожным днём усё пазьней. Так будзе да 22 сьнежня. Пасьля гэтай даты абавязваюся прыходзіць на працу кожны дзень раней».

Сярод шматлікіх апраўданьняў былі і такія: «Падчас галеньня я парэзаў нос і ня мог знайсьці плястыр» альбо «Пафарбавалі лесьвічную клетку і, выходзячы, я прыляпіўся да сьцяны».

Конкурс меў хутчэй жартаўлівы характар, але непунктуальнасьць можа ствараць сур’ёзныя праблемы. Ёсьць фірмы, дзе адносна тых, хто заўсёды спазьняецца, прымяняюцца фінансавыя пакараньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?