Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч сваім загадам прызначыў Сяргея Дубкова і Тараса Надольнага на пасады намеснікаў старшыні праўлення галоўнай фінансавай установы краіны.

Раней Сяргей Дубкоў займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду і з’яўляўся членам праўлення Нацбанка. Тарас Надольны працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення міжнародных аперацый і таксама быў членам праўлення.

Нагадаем, у чэрвені гэтага года з пасады намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі сышоў Васіль Мацюшэўскі. Цяпер ён узначальвае БПС-Банк. Павел Калаур, які да пачатку кастрычніка займаў пасаду першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка, зараз з’яўляецца старшынёй праўлення ААТ «Белзнешэканамбанк» .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?