Кітайскі лідэр Ху Цзіньтао узначаліў спіс самых уплывовых людзей свету паводле версіі Forbes.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама саступіў месца лідэра сёлета, апусціўшыся на 2-е месца ў спісе.

Расійскі прэм'ер Уладзімір Пуцін таксама апусціўся на адну пазіцыю і цяпер займае чацвёртае месца, на 3-м - кароль Саудаўскай Аравіі Абдала бін Абдэль Азіз.

Замыкае пяцёрку лідэраў Бенедыкт XVI. Ангела Меркель на шостым месцы прызнаная самай уплывовай жанчынай свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?