Улады плануюць пабудаваць у Беларусі 52 крытыя лядовыя арэны.

Такая лічба ўказаная ў Дзяржаўнай праграме развіцця хакея з шайбай на 2011 — 2014 гады, якая зацверджаная пастановай Савета Міністраў Беларусі.

Цяпер у краіне 26 лядовых арэнаў (6 — у Брэсцкай вобласці, 2 — у Віцебскай, 3 — у Гомельскай, 2 — у Гродзенскай, 4 — у Мінскай, 2 — у Магілёўскай, 7 — у Мінску).

Да 2014 больш за ўсё лядовых арэнаў будзе ў Магілёўскай вобласці — 10.
Па 9 палацаў будзе ў Мінску і Брэсцкай вобласці, 8 — у Гомельскай, па 7 — у Віцебскай і Мінскай, 2 арэны застанецца ў Гродзенскай вобласці.

Колькасць сезонных хакейных каробак у краіне да 2014 плануецца павялічыць да 465 (цяпер іх 395).

Колькасць аддзяленняў хакея з шайбай у складзе спецыялізаваных навучальна-спартовых установаў, з улікам тых, якія ўваходзяць у структуру клубаў, мяркуецца давесці да 37 (цяпер 16). У 2011 іх стане 19, у наступныя два гады — 21 і 27 адпаведна.

Колькасць навучэнцаў у хакейных школах да 2014 мусіць павялічыцца больш чым у паўтара разу — з 3301 да 5235.

Па колькасці тых, хто займаецца хакеем, Беларусь знаходзіцца на 20-м месцы ў свеце, па колькасці фізкультурна-спартовых збудаванняў са штучным лёдам — на 23-м месцы.

Глядзі яшчэ:
Калі б Лукашэнка гуляў у жаночы баскетбол

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?