Жыхар Мазыра абакраў мясцовую царкву Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы.

Выставіўшы аконную раму, ён пранік унутр будынка, выкраў свечкі, царкоўныя календары, нацельныя крыжыкі і грошы. З заявай у міліцыю звярнуўся настаяцель храма.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, злачынства ўчыніў 21-гадовы рабочы Мазырскага машынабудаўнічага завода.

Украдзенае канфіскавана, распачата справа на падставе артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?