Сталічнымі праваахоўнікамі затрыманы грамадзянін, які мае дачыненне да смерці выкладчыка магілёўскай гімназіі
Настаўнік беларускай мовы Марат Савіцкі. Фота 222.by
Пра гэта паведамляе афіцыйны
Нагадаем,
труп41-гадовага выкладчыка адной з гімназій Магілёва быў знойдзены 15 кастрычніка на агульным балконе11-га паверху дома № 16 па вуліцы Магілёўскай у Мінску.
Па заключэнні
Падчас
які нідзе не працуе і раней быў судзімы за выкраданне аўтамабіля.3 лістапада ён быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.
Падазроны 14 кастрычніка, толькі за суткі да ўчынення новага злачынства, быў вызвалены з месцаў пазбаўлення волі. Паколькі папраўчая ўстанова знаходзілася на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, дадому ён дабіраўся чыгуначным транспартам. Недалёка ад Мінска ў электрацягніку пазнаёміўся з будучай ахвярай.
Як паведамляе
У ГУУС зазначаюць, што злачынства было раскрыта дзякуючы якаснаму агляду месца здарэння як самімі аператыўнікамі, так і экспертамі. Спачатку затрыманы малады чалавек спрабаваў утаіць сваю датычнасць да злачынства, распрацаваўшы вельмі пераканаўчае алібі.
Тым не менш аператыўнікі прад’явілі яму шэраг неаспрэчных доказаў, і малады чалавек поўнасцю прызнаўся ў зробленым, і расказаў, як усё адбылося.