У блогасферы актыўна абмяркоўваюць словы протадыявана Андрэя Кураева, сказаныя на сустрэчы з семінарыстамі.

Кураеў параіў будучым святарам не жаніцца на студэнтках Рэгенцкага аддзялення, таму што такая жонка «потым усю лысіну праесць», бо звычайна гэтыя дзяўчаты самі з сем’яў святароў і будуць усё рабіць з аглядкай на бацькоў.

«Я вам дам такую місіянерскую параду. Ідзіце ў горад, на дыскатэку, знайдзіце там няверуючую дзяўчыну, адмісіянерце яе, катэхізніце па самае не магу», — сказаў Кураеў.

Пазней протадыякан выказаў скрайняе абурэнне тым, што словы, сказаныя на закрытай сустрэчы, былі распаўсюджаныя па інтэрнэце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?