БЕЛТА

БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў разгледзіць пытанне наконт беларускага катынскага спісу. Такое абяцанне кіраўнік Беларусі даў у інтэрв’ю польскім журналістам 4 лістапада, піша Gazeta.pl.

Адказваючы на пытанне аб беларускім катынскім спісе і магчымасці адкрыцця архіваў КДБ з мэтай яго пошуку, Лукашэнка перасцярог, што многія дакументы былі вывезены ў Маскву. Аднак ён паведаміў, што

асабіста зоймецца гэтай справай і будзе размаўляць пра яго з кіраўніком беларускага КДБ.

***

Беларускі катынскі спіс — дакумент, які змяшчае імёны 3.870 палякаў, забітых НКВД на тэрыторыі Беларусі ў 1940 годзе. Польшча беспаспяхова дамагаецца ад Расіі, каб гэты спіс быў знойдзены.

Лукашэнка 4 лістапада ў першы раз як мінімум за дзесяць гадоў сустрэўся з польскімі журналістамі. У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі Польскага тэлебачання (TVP), Польскага радыё, Польскага агенцтва друку (ПАП) і газеты «Rzeczpospolita».

Сустрэча працягвалася тры з паловай гадзіны і тычылася беларуска-польскіх адносін, а таксама запланаваных на 19 сьнежня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Лукашэнка пажартаваў, што гэта сустрэча была унікальнай магчымасцю пагаварыць з «апошнім дыктатарам Еўропы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?