Сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Мінска Анатоль Кісель сабраў і здаў 2.485 подпісаў за Віталя Рымашэўскага. Гэта — адзін з буйнейшых паказчыкаў па краіне.

«Сакрэту асаблівага тут няма, — распавядае спадар Анатоль, — трэба быць актыўным, мець час і цярпенне. Мне Бог даў магчымасць прысвяціць збору подпісаў увесь месяц. Бог жа накіроўваў і ў тыя месцы, дзе мне ўдавалася збіраць шмат подпісаў».

Кісель збіраў подпісы штодня ад 9-й да 19-й. Прыкладна палову подпісаў сабраў на рынках, шмат — каля гандлёвых цэнтраў ды гіпермаркетаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?