Жыхар Салігорску Павел Батуеў вырашыў звярнуцца на мясцовае тэлебачанне, каб павіншаваць Аляксандра Лукашэнку з днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У якасці падарунка ён папрасіў паставіць песню гурта DDT «В последнюю осень».
Дзяжурная, з якой Павел размаўляў першапачаткова, прапанавала хлопцу прыехаць на тэлеканал, каб абмеркаваць гэтае пытанне, бо «замова незвычайная».

Батуеў не паленаваўся і на наступны дзень прыехаў на тэлебачанне. Галоўнага рэдактара на месцы не аказалася. Размаўляць з ім згадзілася намесніца рэдактара.

Жанчына адразу запыталася, ці мае Павел правы на кліп гурту DDT. Хлопец шчыра прызнаўся, што не. Калі запытаўся, ці мае тэлеканал правы на ўсе кліпы, што трансліруе, то атрымаў станоўчы адказ.

Салігарчаніну прапанавалі напісаць тэкст віншавання. Вось што атрымалася: «Дорогих Александра и Коленьку Лукашенко поздравляю с государственным праздником Республики Беларусь Днём Великой Социалистической Революции! Желаю вам здоровья и долгих лет мудрого управления нашей стабильно процветающей страной!».

Песню для віншавання ён абраў My Immortal (Мой бяссмертны) гурту Evanescence (Знікненне). Аднак бланк у Батуева прымаць адмовіліся.

«Я пакінуў запіс у кнізе скаргаў і прапановаў з патрабаваннем патлумачыць мне пісьмова матывы адмовы, а ў размове пацікавіўся ці не выклікана яна асабістай антыпатыя да прэзідэнта», — кажа П.Батуеў.

Цяпер хлопец прапаноўвае 7 лістапада кожнаму звяртацца ў рэдакцыі тэлеканалаў і радыёстанцый, каб сказаць

«дзякуй за моцную і квітнеючую Беларусь, за высачэзны ўзровень і прыгожае мастацтва, за харчпром, спорт і праграму адраджэння сяла, за Дажынкі і флікеры».

Заклік Батуева маюць намер падтрымаць многія блогеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?