У прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Правальскага толькі 700 рэальных подпісаў, паведаміла журналістам 5 лістапада старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, астатнія подпісы — гэта ксеракопіі гэтых сямісот подпісаў.

Нагадаем, раней ЦВК паведамляла, што за індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска Уладзіміра Правальскага сабрана 109 тыс. 338 подпісаў.

Ярмошына таксама адзначыла, што ва ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта выбарчыя камісіі выяўляюць «некарэктныя подпісы». «Практычна ўсе кандыдаты страцілі па некалькі тысяч подпісаў,

але пакуль ва ўсіх у іх, за выключэннем Правальскага, застаецца не менш за 100 тысяч», — сказала Ярмошына.

«Я здаў усе дакументы ў адпаведнасці з заканадаўствам. Усе ўмовы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты, я выканаў», — сказаў Правальскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?