Амерыканская медыякампанія Walt Disney падпісала з уладамі Шанхая дамову пра будаўніцтва парку забаў «Дыснэйлэнд». Кошт праекта ацэньваецца ў 25 мільярдаў юаняў ($3,75 мільярда). Мяркуецца, што на тэрыторыі тэматычнага парку плошчай каля 4 квадратных кіламетраў апроч атракцыёнаў, будзе пабудаваны гатэль і шэраг крамаў.

Спецыяльна для будаўніцтва ў КНР была створана кампанія Shanghai Shend Group, якая будзе адказваць за будаўніцтва з кітайскага боку.

Мяркуецца, што парк пачне прымаць наведвальнікаў у 2014 годзе.
Па ацэнках Walt Disney, штогод парк будуць наведваць дзясяткі мільёнаў чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?