Міжнародны кінафорум адкрыўся 5 лістапада ў Мінску.
Эпатажная Элеанора Езерская.
Былы міністр культуры Расіі і міністр культуры Беларусі Міхаіл Швыдкой і Павел Латушка.
Андрэй Курэйчык.
Мікалай Чаргінец.
Андрэй Кудзіненка ў цішотцы з "Масакрай".
Алена Драпека (злева). А Аляксандр Стрыжэнаў (справа) прыехаў у Мінск не з жонкай, а з эфектнай бландзінкай.
Вахтанг Кікабідзэ.
Расціслаў Янкоўскі перадаў кіраўніцтва фестывалем Генадзю Давыдзьку.
Аляксандр Яфрэмаў (справа) з жонкай Валерыей Арланавай (у цэнтры).
Наталля Бандарчук (злева)
Яшчэ да 18 гадзін, калі быў прызначаны праход айчынных і замежных кіношнікаў па чырвонай дарожцы, цікаўныя ўжо стаялі і чакалі каля Палаца Рэспублікі.
Жывая музыка: вайсковы аркестр, дзяўчаты-барабаншчыцы.
Але ніхто не з’яўляўся ні праз дзесяць, ні праз дваццаць хвілін. Журналістка БТ падыходзіла да людзей і прасіла іх запляскаць. «А цяпер мы сустракаем акцёра Багдана Ступку». Аператар у гэты час здымаў натоўп. Людзям такая забава не спадабалася. Ды і журналістка, паспрабаваўшы містыфікацыю раз-другі, супакоілася.
А ўсе ўжо замярзалі. І калі загучаў раскацісты голас: «Мы вітаем гасцей сямнаццатага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», пачалі пільна ўзірацца ў цемру, з якой чакалі выхаду зоркі. Прайшла жанчына, за ёй — састарэлы мужчына. Тыя, хто пачаў пляскаць у далоні, адразу перасталі. «Хто гэта былі?»— перамаўляліся паміж сабой. Адказу не было. Дзіўна было глядзець на «зорак», якіх нават арганізатары не ведалі ў твар. Акцёры ішлі з пафасам па чырвонай дарожцы, але людзі не маглі прывітаць іх, бо нікога проста не пазнавалі.
Затое, калі з’явілася беларуская тэлежурналістка і кіраўніца ўпраўлення інфармацыі МУС Святлана Бароўская, аб гэтым пачулі ўсе. Ды і астатніх айчынных кіношнікаў называлі пайменна. Аляксандр Яфрэмаў, Андрэй Кудзіненка, Аляксандр Колбышаў, Андрэй Курэйчык…
Вялікую ўвагу з боку гледачоў і журналістаў выклікаў расейскі акцёр Аляксандр Стрыжэнаў.
Сярод іншых замежных гасцей — Нані Брэгвадзэ, Вахтанг Кікабідзэ, Наталля Бандарчук. Але абяцаных акцёраў больш як з пяцідзесяці краінаў не было.
Чаканая Арнэла Муці па чырвонай дарожцы так і не прайшла, але ўдзел у адкрыцці кінафоруму ўзяла.
Не прыехаў на адкрыццё Эмір Кустурыца. Але на наступным тыдні ў балканскага рэжысёра запланаваныя два майстар-класы з беларускімі студэнтамі.
Кінафестываль у Мінску працягнецца да 12 лістапада. У яго межах пройдуць чатыры конкурсы: асноўны мастацкага кіно, маладога кіно, немастацкіх фільмаў, маладога немастацкага кіно, а таксама фестываль дзіцячага і падлеткавага кіно «Лістападзік».
Падрабязней з праграмай кінафестывалю можна пазнаёміцца тут.