Генэральная пракуратура Ўкраіны атрымала дазвол Тараса Чарнавола на эксгумацыю цела яго бацькі, лідэра Народнага Руху Ўкраіны Вячаслава Чарнавіла, які загінуў у 1999 годзе.

«Па Вячаславу Чарнаволу вось на днях мы, г.зн. сьледчы, атрымаў дабро ад Тараса Чарнавола на правядзеньне эксгумацыі, гэта значыць, будзе комплексная судова-мэдыцынская экспэртыза, перад якой будуць пастаўленыя сур’ёзныя пытаньні, якія ўздымаюць сваякі», — сказаў генэральны пракурор Віктар Пшонка у інтэрвію тэлеканалу «Інтэр».

В.Пшонка падкрэсьліў, што пасьля гэтага будзе прынята адпаведнае працэсуальнае рашэньне.

В.Чарнавіл загінуў 25 сакавіка 1999 году ў аўтакатастрофе пад Кіевам, калі яго аўтамабіль сутыкнуўся з КАМАзам з прычэпам, які разварочваўся на шашы. Загінуў таксама кіроўца палітыка Яўген Паўлаў, пацярпеў прэс-сакратар.

Паплечнікі В.Чарнавола выказваюць меркаваньне, што лідэр Руху загінуў у выніку сплянаванай акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?