Справа па ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства) распачата ў дачыненні да 22-гадовага жыхара Баранавічаў. Ён падазраецца ў забойстве двух чалавек і раненні яшчэ аднаго. Мужчына затрыманы.

Трагедыя адбылася 6 лістапада ў вёсцы Дамашэвічы Баранавіцкага раёна.

У доме 59-гадовага мясцовага жыхара быў знойдзены труп гаспадара з агнястрэльнымі раненнем галавы, труп яго 32-гадовага аднавяскоўца з такім жа раненнем. Яшчэ адзін мясцовы жыхар, 37-гадовы мужчына, таксама з раненнем галавы памешчаны ў бальніцу.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў жыхар райцэнтра. Разам з загінулымі і параненым ён распіваў спіртныя напоі, а потым расстраляў іх з неўстаноўленай паляўнічай стрэльбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?