Карэспандэнт радыёстанцыі «Голос России» Яўген Агурцоў не быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Пра гэта заявіў Інтэрфаксу прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных.

«У Яўгена Агурцова была акрэдытацыя. Ён не звярнуўся своечасова па яе падаўжэнне, і каля 2-х месяцаў працаваў нелегальна, без акрэдытацыі», — адзначыў Андрэй Савіных.

Пасля таго як карэспандэнт «Голоса России» ўсё ж звярнуўся па акрэдытацыю, яму было адмоўлена ў сувязі з «парушэннем дзейнага заканадаўства», паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?