Урад Чэхіі вырашыў адтэрмінаваць далучэньне да зоны супольнай эўразьвязаўскай валюты, што было заплянаванае на 2010 год - паведаміла Міністэрства фінансаў Чэхіі. Пры гэтым ведамства не паінфармавала пра новы тэрмін.

Адной з умоваў далучэньня да зоны эўра зьяўляецца бюджэтны дэфіцыт, які не павінен перавышаць 3%. Сёлета дэфіцыт у Чэхіі складзе 3,5% ВУП,а ў 2008 - 4,2%. Прычынай росту бюджэтнага дэфіцыту ў Чэхіі зьяўляецца павышэньне выдаткаў на сацыяльныя мэты, пра што напярэдадні выбараў вырашыў папярэдні ўрад Чэхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?