Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка (справа), фота Юліі Дарашкевіч.

Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка (справа), фота Юліі Дарашкевіч.

Палітвязень Уладзімір Асіпенка 5 лістапада выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах. Сёння былы вайсковец ужо ў Ваўкавыску.

Ён быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі за перавоз і захоўванне зброі. Разам з ім быў таксама асуджаны Мікалай Аўтуховіч, Міхаіл Казлоў і Аляксандр Ларын.

«Наша Ніва»: Як Вас вызвалялі?

Уладзімір Асіпенка: Вельмі рады, што нарэшце апынуўся на волі. Сапраўды, нічога не папярэднічала майму вызваленню. Нават адцягвалі ўмоўна‑датэрміновае. Але 13 кастрычніка выклікалі на адну камісію, 20 — на іншую. 5 лістапада адбыўся суд, а праз дзве гадзіны я ўжо выходзіў з варот калоніі. Мяне сустракала ўжо дачка, якой паведамілі загадзя. А потым было ўсё: слёзы, абдымкі…

«НН»: А як здароўе?

УА: У цэлым вытрымаў,

але праблемы з вачыма ёсць.
Бліжэйшым часам мяркую Мінск наведаць па гэтаму пытанню.

«НН»: У якіх умовах сядзелі?

УА: У СІЗА ўмовы былі нашмат горшымі, чым у турме. Духата, вельмі шмат людзей губляла прытомнасць. А ў турме ўмовы былі нармальнымі. У калоніі, дзе сядзеў я, ёсць новы корпус, сталовая. Але ў цэлым, канечне, нашы турмы адсталыя і запушчаныя. Хіба што дазволілі тэлебачанне і тэлефонныя званкі з мучэннямі.

«НН»: А што за кантынгент сядзеў з Вамі?

УА: Са мной сядзела ў асноўныя інтэлігенцыя — чыноўнікі, прадпрымальнікі. Але людзі сядзяць абсалютна розныя і забойцы, і гвалтаўнікі.

Хачу яшчэ што сказаць: блатных парадкаў у нас не было.

«НН»: Працягваеце лічыць сябе не вінаватым?

УА: Канечне, сядзелі ні за што.

Сядзелі па заказу пэўнага кола людзей, якое я сабе акрэсліў. Шмат каго ўжо няма на пасадах, як, напрыклад, генерала Генадзя Хацько. Звольнілі Саўчанку. Але мноства людзей, што вялі нашу справу, працягваюць займаць пасады.

«НН»: Вам прапаноўвалі даваць паказанні супраць Аўтуховіча?

УА: Так, было такое. Казалі, што вызваляць, калі буду дапамагаць следству. Я не агаварыў чалавека, цяпер сумленне ў мяне чыстае.

«НН»: А не бачыліся ў калоніі з Аўтуховічам?

УА: Не, мы ж у розных былі. Мікалай у саміх Івацэвічах, а я ў 20 кіламетрах ад гораду.

«НН»: Можа хутка вызваляць і Аўтуховіча?

УА:

Ведаеце, ёсць у мяне такое пачуццё, што хутка і ён будзе на свабодзе. Дай Бог, каб так і было. Гэта абсурдна сядзець за пяць патронаў пяць гадоў.

Гутары Зміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?