Пад маркай барацьбы з экстрэмізмам МУС і Генпракуратура Расеі зьвярнулася ў Савет Фэдэрацыі з прапановай увесьці адказнасьць для ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў.

Кіраўніцтва МУС і Генпракуратуры пад маркай барацьбы з экстрэмізмам зьвярнулася да сэнатараў з прапановай заканадаўча увесьці адказнасьць уладальнікаў інфармацыйных рэсурсаў у расейскім сэгмэнце інтэрнэту за інфармацыю, якая там зьмяшчаецца. Паралельна ў дзярждуме Расеі рыхтуецца законапраект пра прыраўноўваньне разьмяшчэньня матэрыялаў у інтэрнэце да публікацыі ў СМІ. З набліжэньнем выбараў у дзярждуму і прэзыдэнцкіх выбараў улады захваляваліся, што інтэрнэт стане магутнай пляцоўкай для выступленьня апазыцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?