Украінцы зь сярэдзіны 2007 году будуць атрымліваць шэнгенскую візу сама болей за 10 дзён. Для некаторых катэгорый грамадзян Украіны яна будзе бясплатнай. Пасольствы будуць абавязаныя цягам 10 дзён пасьля падачы заяўкі на атрыманьне візы выдаць яе, а ў выпадку адмовы даць пісьмовае тлумачнэньне. Сёньня тэрміны выдачы пасольствы ўсталёўваюць індывідуальна і большасьць зь іх не абцяжарваюць сябе камэнтаваньнем прычынаў адмовы. Праўда, ёсьць і невялічкая агаворка: разгляд заяўкі можа цягнуцца і 30 дзён. Аднак мяркуецца, што гэта будзе здарацца толькі ў выключных выпадках.

Яшчэ адным пазытыўным момантам дамовы ёсьць тое, што цана шэнгенскай візы будзе зафіксаваная на адзнацы 35 эўраў для ўсіх пасольстваў. Раней шэраг пасольстваў заходнеэўрапейскіх краінаў патрабавалі, каб цана складала сама меней 65 эўраў. Таксама ў дамове пазначаныя катэгорыі ўкраінскіх грамадзянаў, якія змогуць атрымаць шэнгенскую візу бясплатна – гэта грамадзяне, якія маюць у Эўразьвязе блізкіх сваякоў, а таксама студэнты, інваліды, журналістры і пэнсіянэры. Для тых, у каго ёсьць дыпляматычны пашпарт, візы ўвогуле будць не патрэбныя.

Чакаецца, што ўсе працэдуры па ратыфікацыі, інструктажы пасольстваў і інш. працягнуцца да сярэдзіны 2007 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?