Стварылі яго рэкламнае агенцтва «Іксэлент» і друкарня «Паліпрынт». Як кажуць выдаўцы, гэта не звычайны для іх эратычны каляндар. Ён зроблены, каб падтрымаць цікавасць да беларускай культуры.
І сапраўды, многія мужчыны, пабачыўшы на фота веі літаратурнага крытыка або аголеныя плечы паэткі, пабягуць у кнігарні, каб даведацца, пра што ж такія красуні пішуць.

Гэта не першы ў Беларусі эратычны праект з вядомымі асобамі.

Летась кандытарская фабрыка «Спартак» запрасіла зняцца ў сваім фірмовым календары баскетбалістак зорнай нацыянальнай зборнай. Каляндар выйшаў шакаладна-спартовы: шакаладныя адценні целаў і мячы.

Літаратурна-музычная эротыка «Сучаснага беларускага календара» інакшая. Тут болей вэлюму, празрыстасці, метафар — аж да класічных, накшталт каласоў пад сярпом
(гл. месяц жнівень).
Летась выйшаў і каляндар з аголенымі мужчынамі-літаратарамі — «Канец словаў». Праўда, выйшаў ён не эратычны, а хутчэй нудысцкі — зважаючы на шматгадовы досвед і літаратурную вагу многіх персанажаў.
У календары з паэткамі нуды меней, а эротыкі болей. Таму ён можа мець камерцыйны поспех.

Як прызналася наша крыніца ў «Сучасным беларускім календары»,

грошай за здымкі не плацілі. Паабяцалі кожнай у якасці ганарару па дзесяць асобнікаў
календара. Хочаш — прадавай, хочаш — папулярызуй.

Відэа: Як праводзіліся здымкі

Замовіць каляндар можна ў ТАА «Іксэлент», ТАА «Паліпрынт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?