9 лістапада ў дацкім Ольбаргу прайшло лёсаванне фінальнай стадыі футбольнага моладзевага чэмпіянату Еўропы, што пройдзе ў чэрвені 2011 года ў Даніі.

 Галоўны прыз моладзевага чэмпіянату, uefa.com

Галоўны прыз моладзевага чэмпіянату, uefa.com

Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў) трапіла ў групу «А» разам з камандай гаспадыняй турніру Даніяй, а таксама камандамі Ісландыі і Швейцарыі.

У групе «В» згуляюць Чэхія, Украіна, Іспанія і Англія.

11 чэрвеня Беларусь згуляе з Ісландыяй, 14-га - з Даніяй, 18-га -- са Швейцарыяй.

У паўфінал выходзяць па дзве зборныя з групы. Фінал пройдзе 25 чэрвеня ў Орхусе.

Таксама на чэмпіянаце будуць разыгрывацца тры пуцёўкі на Алімпіяду ў Лондане.

***

Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі пройдзе з 11 па 25 чэрвеня 2011 г. ў Даніі (гарады Вібарг, Ольбарг, Хернінг і Орхус). Зборная Беларусі будзе гуляць у Орхусе.

Зборная Беларусі возьме ўдзел у ім трэці раз. У 2004 г. дружына брала ўдзел у кантынентальным першынстве, што прайшло ў Нямеччыне (гал. трэнер — Юры Пунтус), а ў 2009 г. — у Швецыі (гал. трэнер — Юры Курненін). Абодва разы каманда не здолела выйсці з групы.

Нагадаем, што Беларусь выйшла ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, выйграўшы па суме двух матчаў у плей-оф у каманды Італіі (0:2, 3:0).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?