У матэматычным гуртку Санкт-Пецярбургскага гарадскога палаца творчасці юным вучням восьмага класа прапануецца рашыць прыклады, у якіх Пуцін загадвае Мядзведзеву лікі, пра што паведамляе сайт гуртка.

«Мядзведзеў павінен адгадаць задуманыя лікі, інакш яго звольняць з пасады прэзідэнта. Як яму выратавацца?»
 — абвяшчае ўмова задачы.

У задачы не тлумачыцца працэдура звальнення прэзідэнта Расіі з пасады краіны ў выпадку няслушнага адказу, хто прымае рашэнне аб звальненні кіраўніка дзяржавы, а таксама якая можа быць сувязь паміж няправільным адказам Мядзведзева Пуціну і наступным змяшчэннем прэзідэнта з пасады.

«Гэтыя задачкі прыдумляем я і мае калегі перад урокамі або за дзень да іх, раздрукоўваем і раздаем. Ніякай палітычнай падаплёкі няма, проста дзецям цікавей рашаць задачы, калі яны бачаць у іх знаёмыя імёны», — сказаў выкладчык гуртка Грыгорый Чыпішаў.

На пытанне аб магчымасці з’яўлення задач, дзе ўжо Мядзведзеў будзе даваць заданні Пуціну, пагражаючы звольніць, выкладчык сказаў, што, магчыма, з’явяцца і такія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?