Праграма Лукашэнкі: Да 2015-га вывесці эканоміку на ўзровень сярэдняй еўрапейскай краіны
Праект праграмы
Праект праграмысацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады мае быць зацверджаны на «Усебеларускім народным сходзе». Ён апублікаваны сёння ў цэнтральных беларускіх СМІ.
Галоўнай мэтай праграмы названы «рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканальвання
Прадугледжана павышэнне рэальных грашовых даходаў насельніцтва да 2015 года ў 1,7–1,76 разу ў дачыненні да
Прыярытэтнымі кірункамісацыяльна-эканамічнага развіцця краіны названы развіццё чалавечага патэнцыялу, прадпрымальніцтва, рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю, якаснае і даступнае жыллё, а таксама ўстойлівае развіццё рэгіёнаў і эфектыўны аграпрамысловы комплекс.
«Ключавая задача пяцігодкі — стварэнне ў Беларусі прынцыпова новых вытворчасцей, прадпрыемстваў і галінаў, якія вырабляюць экспартна арыентаваную, высокатэхналагічную прадукцыю», — адзначаецца ў праекце.
Дакумент таксама прадугледжвае, што да 2015 года ўдасца стабілізаваць колькасць насельніцтва краіны на ўзроўні 9,4 млн. чалавек і павялічыць чаканую працягласць жыцця з 71 года да 72–73 гадоў.
Згодна з праектам праграмы ў 2015 годзе ўзровень забяспечанасці насельніцтва жыллём у разліку на аднаго жыхара складзе не менш чым 27–28 кв. м (у 2010 годзе — 24,1 кв. м). «Паскоранымі тэмпамі будуць вырашацца задачы забеспячэння камфортнасці і даступнасці жылля, паляпшэння якасці
Праект праграмы таксама прадугледжвае павелічэнне аб’ёму ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці з 14,3 тысячы долараў ЗША ў 2010 годзе да 26–27 тысяч у
«Эканамічны ўзровень развіцця Беларусі да канца пяцігодкі будзе супастаўным з сярэдняй еўрапейскай краінай», — падкрэсліваецца ў праекце.
Пастаўлена задача забяспечыць у найбліжэйшыя пяць гадоў стабільнасць курсу беларускага рубля і захаванасць укладаў, а эканоміка краіны, як вынікае з праекта праграмы, павінна захаваць сваю сацыяльную накіраванасць.
«Такім чынам, у выніку намечаных планаў Рэспубліка Беларусь у чарговы раз наглядна прадэманструе сваю прыхільнасць курсу сацыяльнай дзяржавы і нязменнасць палітыкі, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сваіх грамадзян», — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Каментары