Расійская кампанія «Юнімілк», якая аб’ядноўвае больш за тры дзясяткі прадпрыемстваў Расіі, Украіны і Беларусі і стварыла дзве даччыныя фірмы ў Пружанах і Шклове, купіла завод фруктовых напояў «ВДХ» на Брэстчыне — у горадзе Высокае Камянецкага раёна.
Асноўнае поле дзейнасці кампаніі — вытворчасць малочных прадуктаў і дзіцячых сокаў пад брэндам «Цёма». Выпуск сокаў для дзіцячага і школьнага харчавання на новым прадпрыемстве ТАА «ВыСоковое» пераводзіцца на іншую тэхналогію, якая патрабуе карэннай мадэрнізацыі вытворчасці.
«ВыСоковое» мае намер выпускаць не менш за 150 тон сокаў на суткі, аднак беларусы не ўбачаць іх, бо ўся прадукцыя будзе пастаўляцца на расійскі рынак.
«Юбілейка» у абдымках «Алсема»
У кастрычніку па Брэсце папаўзлі трывожныя чуткі. Маўляў, спыніў дзейнасць знакаміты гандлёвы цэнтр «ААТ»
У канцы 2009 года ў Брэсце адбыўся аўкцыён, на які былі выстаўленыя актывы ААТ
Гандлёвая сетка кампаніі «Алмі» належыць бізнэсоўцу Аляксандру Зарыбку, суўладальніку аднаго з найбуйнейшых расійскіх рытэйлераў ГК «Вікторыя», які, уласна, і адкрыў этап скупкі расійцамі крамаў у Беларусі. Сам ён родам з Пінска, дзе вучыўся, а пасля службы ў войску асталяваўся ў Калінінградзе. Цяпер у А. Зарыбкі 11 крамаў пад брэндам «Алмі» і тры — пад брэндам «ЗАКРАМА».
Паводле дамовы
Пасля рэканструкцыі на двух паверхах плошчай 2000 кв.м будзе адкрыты сучасны супермаркет, для зручнасці пакупнікоў пачне функцыянаваць эскалатар. З мэтай захавання месцаў грамадскага харчавання ў цокалі плануецца адкрыць рэстаран «Піцэрыя».
Асобным пытаннем стаіць захаванне статусу рынку, дзе 37 ралетных палатак трапілі ў зону будаўніцтва дарогі. У мэтах захавання працоўных месцаў індывідуальных прадпрымальнікаў была створаная сумесная камісія з прадстаўнікоў адміністрацыі ААТ
«Еўраопт» прыйшоў у Брэст
У канцы кастрычніка і «Еўраопт» адкрыў новую буйную краму ў Брэсце, дзе будзе працаваць каля 80 чалавек. Раней аб гэтай фірме берасцейцы ведалі толькі з інтэрнэту.
Сёння гандлёвы холдынг «Еўраопт» — адзін з найбуйнейшых аператараў харчовага рынку Рэспублікі Беларусь з развітай інфраструктурай, лагістычным цэнтрам і высокакваліфікаваным персаналам. Пацверджанне гэтаму — перамога ў пачатку 2010 года ў прэстыжным конкурсе «Брэнд года — 2009» у прафесійнай намінацыі «Гандлёвыя сеткі і цэнтры».
У кампаніі напрацаваныя сувязі з пастаўшчыкамі і вытворцамі больш чым з 40 краін блізкага і далёкага замежжа. З’яўляючыся адным з лідараў беларускага рынку, «Еўраопт» валодае ў Беларусі трыма дзясяткамі крамаў. Развітая рознічная сетка ва ўмовах усё большай канкурэнцыі дазваляе зніжаць выдаткі звароту і асвойваць новыя тэхналогіі продажаў.