Публікацыя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця супала са з’яўленнем прапагандысцкіх білбордаў.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды. На фоне будучай элітнай прэзідэнцкай бальніцы.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды. На фоне будучай элітнай прэзідэнцкай бальніцы.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды. Месцамі іх размяшчаюць побач.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды. Месцамі іх размяшчаюць побач.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды. Патрыятызм вышэй за бізнес.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды. Патрыятызм вышэй за бізнес.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды. Вуліца Янкі Купалы.

Мінск запаланілі прапагандысцкія бігборды. Вуліца Янкі Купалы.

У перадвыбарчай праграме Лукашэнкі ўсё тыя ж шчаслівыя ўсмешкі.

У перадвыбарчай праграме Лукашэнкі ўсё тыя ж шчаслівыя ўсмешкі.

У чацвер 11 лістапада ў цэнтральных дзяржаўных СМІ быў апублікаваны праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гг. Можна не сумнявацца, што фактычна гэты праект з’яўляецца перадвыбарчай праграмай Аляксандра Лукашэнкі. Ён будзе зацверджаны на «Усебеларускім сходзе», які пройдзе 5—6 снежня ў Мінску. Амаль адначасова з публікацыяй праекту на вуліцах сталіцы пачалі масава з’яўляцца бігборды прапагандысцкага характару. Калі параўнаць гэтыя выявы з ілюстрацыйным суправаджэннем праекту праграмы ў той жа «Советской Белорусии», то можна лёгка адшукаць шмат падобнага. І там і там шчаслівыя ўсмешкі дзяцей і іх бацькоў, спартоўцы і рабочыя, лекары, навукоўцы і вайскоўцы (маладыя і ветэраны).

З новых бігбордаў можна даведацца пра лозунг, з якім на сёлетнія выбары ідзе Лукашэнка — «Разам мы Беларусь». На выбары 2006 ён ішоў пад лозунгам «За Беларусь!».

Колькі гэта каштуе

Раней партал Marketing.by паведаміў, пра нараду ў Мінгарвыканкаме, на якой было аб’яўлена, каб уладальнікі шчытоў вонкавай рэкламы ў Мінску аддалі для прапагандысцкіх плакатаў каля 50% плошчы. Па самых сціплых падліках гэта можа каштаваць рэкламнаму бізнесу ад 200 да 400 тысяч даляраў. Усяго было надрукавана (за кошт бюджэтных сродкаў) каля 800 плакатаў 6х3 м 13 відаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?