Першая ракетка свету Каралін Вазняцкі і дзясятая ракетка свету беларуска Вікторыя Азаранка 19 лістапада згуляюць дабрачынны тэнісны матч у мінскім Палацы спорту.

 Каралін Вазняцкі.

Каралін Вазняцкі.

У праграме — аўтограф-сесія, майстар-клас, паказальны матч і аўкцыён.

Грашовыя сродкі, атрыманыя ад правядзення дабрачыннага матчу, паступяць у Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах. Акрамя таго, вядучыя тэнісісткі планеты выставяць на аўкцыён свае ракеткі і камплекты тэніснай экіпіроўкі.

А 17:30 Каралін Вазняцкі і Вікторыя Азаранка правядуць аўтограф-сесію для ўсіх жадаючых, затым пройдзе

майстар-клас, а 19-й пачнецца сам паказальны матч, пасля чаго адбудзецца дабрачынны аўкцыён.

Квіткі на мерапрыемства паступяць у продаж у найбліжэйшы час, іх кошт — ад 20 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?