Адпаведны ўказ № 578 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 лістапада.

Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў дзеючае заканадаўства, якія ўдакладняюць умовы спагнання платы за выдзяленне радыёчастотнага спектра (РЧС) пры адабранні перспектыўных частот у дзеючых карыстальнікаў і прадастаўленні ўзамен новых частот у іншых палосах.

Як растлумачылі ў прэс-службе, указ прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання РЧС і пошуку палос радыёчастот для ўкаранення новых тэхналогій.

У выпадку змянення значэнняў раней выдзеленых палос РЧС юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам без павелічэння яго аб’ёму і без змянення іншых крытэрыяў, якія ўплываюць на разлік платы за выдзяленне РЧС, плата за выдзяленне РЧС не спаганяецца, паколькі для аператара ўмовы гаспадарання не змяняюцца.

Калі ж аб’ём выдзеленага спектра павялічваецца, то за выдзяленне РЧС будзе спаганяцца плата, разлічаная як рознасць паміж памерамі гэтай платы па нядаўна прынятаму і папярэдняму рашэннях Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце бяспекі Беларусі, паколькі ўмовы гаспадарання для аператара паляпшаюцца.

Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць разгортванню сеткі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення.

Разгортванне сетак сотавай сувязі чацвёртага пакалення дасць магчымасць Беларусі ажыццявіць якасны скачок у развіцці тэлекамунікацый, забяспечыць скорасці перадачы даных па радыёканале, параўнальныя са скарасцямі перадачы для оптавалаконных ліній сувязі, што значна павялічыць ахоп насельніцтва шырокапалосным доступам у Інтэрнэт і прывядзе да змяншэння кошту прадастаўляемых паслуг. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?