Выпусціць яго абяцаюць вясной.

Цяпер гурт выклаў у інтэрнэце сінгл «Священный огонь», які складаецца з трох песень — «Афріка», «Зевс» і Священный огонь».

Ва ўсіх адсутнічае духавая секцыя.

На такі эксперымент гурт пайшоў асэнсавана. Па словах лідара каманды Сяргея Міхалка, успрымаць іх толькі як ска-панк-гурт, як тое склалася апошнімі гадамі, няправільна.

На песню «Афріка», кавер аднаго з хітоў гурту «Комітет Охраны Тепла», знялі таксама кліп.

«У песні «Зевс» мы давялі да абсурду адзін з галоўных «трэндаў» сучаснага мас-культу: самасцвярджэнне за кошт прыніжэння альбо нават знішчэння навакольных, — тлумачыць Міхалок. — Чалавек гэта адзін прадстаўнік жывёльнага свету, які можа знішчаць сабе падобных не дзеля ежы і не ў парадку самаабароны, а проста так. Войны, тэракты — гэта тое, што ляжыць на паверхні. Але пачынаецца ўсё на іншым узроўні: уключыце тэлевізар — усе шоу заснаваны на тым, што нехта кагосьці падсіджвае, выжывае, ідзе па галовах… Фільмы, дзе ніхто нікога не забівае, лічацца нуднымі.

Людзі жуюць людзей».

«Священный огонь» для Міхалка гэта «тое, што змушае цябе заставацца заўжды маладым, гэта ідэі, у якія ты не перастанеш верыць, незалежна ад таго, як змяняецца наваколле».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?