Нацыянальны банк адкарэктаваў праект Асноўных накірункаўграшова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2011 год з улікам заўваг прэзідэнта. Пра гэта 11 лістапада праінфармаваў кіраўніка дзяржавы старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч.
«Адпрацоўка гэтых пытанняў Нацыянальным банкам скончана, і літаральна найбліжэйшым часам, не пазней за заўтрашні дзень, канчатковы варыянт дакумента будзе ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы», — цытуе Пракаповіча
Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб выніках выканання Асноўных напрамкаў
Так, крэдытаванне рэальнага сектара эканомікі з пачатку года павялічылася больш чым на 20 трлн. рублёў, ці на 30%. Як сцвярджае Пракаповіч, усе запатрабаванні і насельніцтва, і рэальнага сектара эканомікі ў крэдытах задавальняюцца. Пры гэтым кіраўнік Нацбанка запэўніў прэзідэнта, што і па выніках года запланаваны паказчык па росце крэдытаў на 36–40% будзе забяспечаны.
Таксама выконваецца праграма працэнтнай палітыкі, у тым ліку па паніжэнні стаўкі рэфінансавання (яе ў гэтым годзе Нацбанк памяншаў ужо шэсць разоў) і працэнтных ставак на фінансавым рынку.
Забяспечваецца стабільнасць нацыянальнай валюты. Ваганні беларускага рубля да кошыка замежных валют у гэтым годзе былі ў межах ад умацавання на 1% да патанення на 4%. Такія ваганні застануцца і да канца года, падкрэсліў Пракаповіч.
Ён заявіў, што стабільнасць нацыянальнай валюты будзе забяспечана і да канца гэтага года, і ў наступным годзе. Гэта пацвярджаецца ростам золатавалютных рэзерваў краіны. На 1 лістапада 2010 года міжнародныя рэзервовыя актывы ў нацыянальным азначэнні склалі 6 млрд. 365 млн. долараў, што амаль на 400 млн. долараў больш, чым на пачатак года.