У пятніцу да нас завітае вільготны атлантычны цыклон, які зацягне на тэрыторыю Беларусі сёння і ў суботу восеньскія дажджы,
паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.
Удзень будзе не больш за 4–9 градусаў.
У ноч на нядзелю дажджы чакаюцца па ўсёй тэрыторыі. Уначы 3–9, удзень — ад 6 на поўначы да плюс 16 градусаў на поўдні. Цёплае надвор’е чакаецца і ў пачатку наступнага тыдня. Месцамі кароткачасовыя дажджы.
А вось у сярэдзіне наступнага тыдня. Пахаладае. Уначы будзе ад мінус 1 да плюс 6, удзень — 2–9 цяпла.
У лясах пачалі вылазіць зялёнкі, падзялёнкі і нават лісічкі.