Старшыня папскай рады па СМІ арцыбіскуп Клаўдыа Марыя Чэлі плануе наведаць Мінск у траўні 2011 года.

«13 мая ватыканскі іерарх мае намер выступіць на канферэнцыі, прысвечанай СМІ, якая пройдзе ў Мінску», — паведаміў адказны за сувязі з медыямі пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Аляксандр Улас.

У 2008 г. з візітам Мінск наведаў дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіа Бертоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?