Фотаздымак Алега Грыцкевіча «Перапаўненне свяшчэнных вод» прызнаны найлепшым на міжнародным фотаконкурсе «Самыя неверагодныя фота National Geographic».

Здымак зроблены з балкона ў час паводкі ў Індыі ў жніўні 2009 года.

«Гэта верх затопленага ў час паводкі індуісцкага храма ў індыйскім горадзе Варанасі (старажытны Бенарэс). Знята з балкона гатэля са штатыва з вытрымкай у 30 секунд (на малой вытрымцы ў гэтай хуткай рацэ быў бы бачны попел, вянкі, смецце і парэшткі не да канца спаленых былых жывых істотаў).

За пяцьдзясят метраў справа ад храма знаходзіцца (на фота не відаць) Манікарніка Гхат — самае галоўнае месца на рацэ Ганг для крэмацыі, па-нашаму — рытуальнага спальвання памерлых»
, — распавёў гісторыю гэтага здымка Алег.

Галоўны прыз конкурсу — вандроўка на дваіх у Вашынгтон на экскурсію ў галоўны офіс National Geographic.

Алег Грыцкевіч мае 38 гадоў, нарадзіўся ў Расіі, ад 1985 года жыве ў Беларусі, дзе скончыў Мазырскую медычную вучэльню. Потым працаваў фельчарам, служыў у мар’інагорскім спецназе, у 1995-м удзельнічаў у AXA World Ride’95 — вандроўцы вакол свету на роварах, быў адзіным прадстаўніком ад СНД. У 1999-м заснаваў рэкламна-інфармацыйную газету «Полесье своими глазами», якую выдае і дагэтуль. Займаецца альпінізмам: узбіраецца на вяршыні верхавіны Тыбэту, Індыі, В’етнаму, Камбоджы, Тайланду. Хобі — дайвінг, фота, альпінізм, сноўбордынг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?