Экс-кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казулін, які працягвае галадоўку пратэсту ў Віцебскай калёніі «Віцьба-3», шпіталізаваны ў мэдычную частку турмы. Пра гэта паведаміў журналістам генэральны пракурор Беларусі Пётар Міклашэвіч.

Паводле ягоных словаў, Казулін увесь час галадоўкі знаходзіўся пад наглядам лекараў. Тым часам пракуратура правяла праверку ў сувязі з ягонай галадоўкай і выявіла, што з 20 чысла, калі Казулін пачаў галадоўку, скаргаў ад яго не паступала, ён выконваў распарадак дня, парушэньняў рэжыму не дапускаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?