Сусветны банк вырашыў выдаць Беларусі пазыку $150 млн для мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры.

Асноўная частка сродкаў будзе выдаткавана на пашырэнне 53-кіламетровага кавалка цяперашняй двухпалоснай аўтадарогі паміж Менскам і Бабруйскам да чатырох палосаў.

Таксама частка сродкаў пойдзе на ўкараненне электроннай сістэмы спагнання платы за праезд на платных дарогах у Беларусі.

Грошы прадастаўляюцца на 15 гадоў з пяцігадовай адтэрміноўкай плацяжоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?