Шчыры дзякуй жыхаром Верхнядзьвіншчыны, Жодзіна, Паставаў, Жлобіна, Горадні, Гомеля, Кобрыні ды Менску за ахвяраваньні на выхад «Нашае Нівы»:

Валянціне С. з Жодзіна.

Аляксандру Ш. зь Верхнядзьвінскага раёну.

Юлі С. з Паставаў.

Міколу Р. са Жлобіна.

Крысьціне М., В.П., Тацяне Р. з Горадні.

Яўгеніі Я., Дзянісу К. з Гомеля.

Уладлене Д. з Кобрына.

А.С., Георгію Ш., Анатолю М., Ірыне В., Генадзю П., Л.С., І.Л., А.С., Г.М., Яўгену Л. зь Менску.

Варта нагадаць, што ў свой час такія асобы, як Магдалена Радзівіл, Эдвард Вайніловіч, Васіль Быкаў, Янка Брыль былі ахвярадаўцамі «Нашай Нівы». З пачатку году газэта атрымала 7300 ахвяраваньняў ад дабрадзеяў з усіх куткоў Беларусі. Некалькі асобаў зь Менску, Берасьця, Магілёўскай вобласьці й Горадні за гэты год пераказалі на выхад газэты болей за 1 100 000 рублёў.

Пасьля забароны ўладаў на распаўсюд, калі б ня гэтыя ахвяраваньні, газэта не змагла б выходзіць.

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» у Інтэрнэце, а не на паперы, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку 6000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз збору грошай газэце не захаваць якасьці. Адказы на пытаньні тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0