Вечарам 30 кастрычнiка супрацоўнiкi ААПП Маскоўскага РАУС г. Берасьця правялi ператрус у памяшканнi "Дзедзiча".

Як сьцьвярджаюць мiлiцыянты, па тэл. "02" невядовы паведамiў, што ў дадзеным памяшканнi адбываецца бойка, чутны крыкi. У гэты час у офiсе знаходзiўся толькi Дзмiтрый Шыманскi - кiраўнiк Берасьцейскай арганiзацыi Партыi БНФ. Увайшоўшы ў памяшканьне, мiлiцыянты пачалi цiкавiцца друкаванай прадукцыяй, якая там знаходзiлася. Яны вырашылi правесцi агляд памяшканьня, у вынiку якога былi забраныя 15 заяў аб уступленнi ў Партыю БНФ, 500 чыстых блянкаў заяў, 800 асобнiкаў даклада камiтэта па правах чалавека ААН аб сiтуацыi з правамi чалавека ў РБ. Забраны таксама каля 50 асобнiкаў бюлетэняў "Навiны БНФ", "Моладзь БНФ", "Дзедзiч", па некалькi асобнiкаў iншых выданьняў.

Варта адзначыць, што мiлiцыянты паказалi сп. Шыманскаму пастанову аб правядзеннi агляду, у якой адсутнiчалi iмя i подпiс пракурора, што павiнен санкцыянаваць агляд памяшканьня. Як сцвярджае Д.Шыманскi, па форме гэты агляд хутчэй нагадваў вобыск: адчынялiся шафы, сэйф, сталы:

- Дзеяннi мiлiцыянтаў будуць абскарджаныя ў пракуратуры. Яны робяць усё для таго, каб мы не маглi працаваць. Варта затрымацца ў офiсе больш чым на 15 хвiлiн, як прыяжджае патрульная машына, - распавядае Д.Шыманскi.

Вобшукам кiраваў начальнiк ААПП Юрый Мiхайлавiч Сьцепусюк. Адзначылiся ў ходзе сьледчага мерапрыемства ягоныя намеснiкi Аляксандар Уладзiмiравiч Тарасевiч i Аляксей Сямёнаў. За дзеяньнямi сваiх падначаленых падчас мерапрыемства сачыў намеснiк начальнiка УЎС Берасьцейскага аблвыканкама Алег Мiкалаевiч Бандарук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?