Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе нараду па пытанни стварэння і дзейнасці Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі

Указ аб стварэнні агенцтва ён падпісаў 25 мая 2010 года. Яно фарміруецца шляхам пераўтварэння РУП «Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва», што знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства эканомікі. Агенцтва перападпарадкавана ўраду Беларусі. Кантроль і каардынацыю дзейнасці агенцтва будзе ажыццяўляць наглядальны савет на чале з прэм’ер-міністрам, у склад якога ўвойдуць 10 членаў з ліку кіраўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, Мінэканомікі, Мінфіна, Дзяржкамітэта па маёмасці і іншых дзяржорганаў.

Сярод асноўных задач агенцтва — рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы інвестыцый і прыватызацыі, пошук і прыцягненне інвестараў. Акрамя таго, агенцтву адведзены функцыі маніторынгу рэалізацыі інвестпраектаў, правядзення мерапрыемстваў па фарміраванню інвестыцыйнага іміджу Беларусі, вядзення адзінай інфармацыйнай базы па пытаннях інвестыцыйнай дзейнасці, а таксама арганізацыі ўзаемадзеяння органаў дзяржкіравання па пытаннях прыватызацыі і прыцягнення інвестыцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?