Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія дажджы. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 1–8°С,

днём плюс 5–11°С, на паўднёвым усходзе да плюс 14°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 17–18 лістапада ў многіх раёнах кароткачасовыя дажджы. Месцамі туман. Вецер усходняй чвэрці 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад 0°С па поўначы да плюс 8°С па паўднёвым усходзе, днём плюс 3–10°С, 17 лістапада па паўднёвым усходзе да плюс 13°С.

У Мінску ў аўторак, 16 лістапада, з праясненнямі. Уначы без істотных ападкаў, днём магчымы невялікі дождж. Слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 5–7°С,

днём плюс 7–9°С.

17 лістапада воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Слабы туман. Вецер усходняй чвэрці 5–10 м/с. Тэмпература паветра ўначы каля плюс 4°С, днём плюс 5–7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?