Іх дыскі знайсьці няпроста, хоць канцэртуе панкаўскі гурт па ўсім сьвеце. У межах сусьветнага турнэ разам з румынскім гуртом «Critica Radicala» бостанцы плянавалі заехаць у Беларусь, але ім адмовілі ў візе. Тады «Сzolgosz» адправіў CD зь песьняй «F**k Lukashenko» ў беларускае пасольства. На пытаньні «НН» адказваюць заснавальнікі групы: басіст Matctzy і гітарыст Czkelzler.

«НН»: Чым вас зачапіў Лукашэнка?

«Czolgosz»: Мы хочам распавесьці людзям пра брутальныя рэжымы ў сьвеце, пра рэпрэсіі ў Камбоджы, ЗША, Іраку, М’янме, Беларусі — ва ўсіх тых месцах, дзе пануе аўтарытарны рэжым. Няважна, нэалібэралізм гэта, фашызм ці капіталізм. Маем спадзеў, што калі мы будзем сьпяваць пра гэта па ўсім сьвеце, дык людзі адчуюць, што гэта не праблема іхняй краіны, а глябальная праблема, якую трэба вырашаць разам.

«НН»: Дзе можна пачуць «Сzolgosz»?

«Cz»: Мы — інтэрнацыянальная каманда. Большасьць з нас жыве ў Бостане, адзін з бубначoў — у Пуэрта-Рыка. Як ні дзіўна, больш граем у Румыніі, чым у Амэрыцы — усяго чатыры гадзіны шляху ад Нью-Ёрку. Чатыры разы рабілі турнэ па Лацінскай Амэрыцы, гралі на Карыбах, пяць разоў ладзілі туры па Ўсходняй Эўропе.

«НН»: Чаму часьцей граеце ў Эўропе, чым Амэрыцы?

«Cz»: Нам ня надта падабаецца жыць у Бостане. Надта шмат тут апатыі, ты мусіш увесь час быць стрыманым. Мы не такія. Таму мы прарываем паліцэйскія кардоны, раздражняем газэты «правага крыла», атрымліваем віслы ад фашыстаў і дома, і ў іншых краінах. Мы граем там, куды іншыя пабаяцца паехаць.

«НН»: Вы плянавалі сыграць і ў Беларусі.

«Cz»: Мы хацелі наведаць з канцэртамі Берасьце, Горадню і Менск пры канцы году, але нам не далі візы. Прычым ужо другі раз. Нам падалося, што беларусы — ксэнафобы, таму мы напісалі такую песьню — «F**k Lukashenko». Потым мы даслалі колькі CD зь песьняй у беларускае пасольства, але адказу не дачакаліся.

Сяргей Будкін

"Сzolgosz"

запісаў тры дыскі і зрабіў дзясятак супольных праектаў з лацінаамэрыканскімі й эўрапейскімі гуртамі. Апошні альбом — «Guernica» (2003). Свой стыль характыразуюць, як «палітычны панк». Падчас эўрапейскага турнэ ўвосень далі канцэрты ў Італіі, Швайцарыі, Нямеччыне, Польшчы, Грэцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?