Дату рэгістрацыі назвала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі БДІПЧ АБСЕ.
Дакументы падалі:
намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;
дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;
кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч;
лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў;
намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;
сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі;
лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў;
лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай
дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус;
эканаміст Віктар Цярэшчанка.
«Прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы, якія сабралі больш за 100 тысяч подпісаў, з высокай доляй верагоднасці будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты», — заявіў раней сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.