Менскі гарвыканкам вызначыў пералік месцаў для сустрэчаў кандыдатаў.
Сваім рашэннем ад 11 лістапада Менскі гарвыканкам вызначыў пералік месцаў для сустрэчаў кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч крытыкуе выбар памяшканняў: «Можна падумаць, што краіну чакаюць не прэзідэнцкія выбары, а абранне нейкіх дваравых камітэтаў. Большасць у спісе складаюць актавыя залы школаў і ЖЭСаў. Найбуйнейшымі хіба што будуць актавая зала Лінгвістычнага ўніверсітэта і клуб „Ракетчык“, але і гэтыя памяшканні не здольныя змясьціць больш, чым пару сотняў выбаршчыкаў». Янукевіч адзначае, што сам Лукашэнка тым часам будзе праводзіць «усебеларускі» сход у Палацы Рэспублікі.
Янукевіч канстатуе, што такая сітуацыя змушае кандыдатаў да правядзення вулічных сустрэч.
Каментары