Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім будуць зарэгістраваны кандыдаты ў прэзідэнты, пройдзе 18 лістапада ў Палацы Рэспублікі, пачатак у 12.00.

Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы і кіраўнікі іх ініцыятыўных груп ужо праінфармаваны аб правядзенні пасяджэння Цэнтральнай камісіі. Аднак, адзначыў ён,

абавязковая прысутнасць на пасяджэнні патэнцыяльнага кандыдата не патрабуецца.

Заяву аб згодзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты ў ЦВК перадалі 11 чалавек:

— намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;

— дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;

— кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч;

— лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў;

— індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі;

— намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;

— сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі;

— лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў;

— лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч;

— эканаміст Віктар Цярэшчанка;

— дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.

Аднак у Правальскага няма шансаў быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты, бо ў яго падтрымку не сабрана неабходная колькасць подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?