Гэта адбудзецца 22 лістапада,

паведамілі ў прадстаўніцтве авіякампаніі AirBaltic у Беларусі, якая выступае адным з арганізатараў мерапрыемства.

Фінскі Санта-Клаўс, ці як яго называюць Ёўлупукі, напярэдадні зімовых святаў штогод наведвае розныя гарады Еўропы. Сёлета ў яго графік упершыню ўключаны Мінск. Ёўлупукі ўжо бываў у нашай краіне — ён прыязджаў да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу.

Падчас гэтага візіту фінскі Санта-Клаўс пагутарыць з дзецьмі, наведае спартыўныя збудаванні Мінска, сустрэнецца з журналістамі.

*** Ёўлупукі жыве ў Лапландыі на гары Карватунтуры, якая па форме нагадвае вушы. Лічыцца, што менавіта дзякуючы такому жыллю-вуху Ёўлупукі можа чуць мары і жаданні ўсіх дзяцей. У Ёўлупукі ёсць жонка — Муоры, якая ўвасабляе сабой зіму. Ёўлупукі служаць гномы, якія цягам года сядзяць у «Пячоры Рэха» і слухаюць, як сябе паводзяць дзеці ва ўсім свеце, а перад Калядамі разбіраюць пошту, дапамагаюць рыхтаваць і пакаваць падарункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?