Усе, хто прыяжджае ў Воршу, адзначаюць, што горад стаў больш прывабным. Немалая заслуга ў гэтым працаўнікоў КУП «Арыён». Апранутыя ў памаранчава-зялёную ўніформу, яны з раньня шчыруюць на вуліцах ды плошчах, атрымліваючы неблагія для гораду заробкі (да 400 тыс. руб.). Але сёлета ў сувязі з эканоміяй сродкаў вырашана скараціць прыбіраныя плошчы. Ад сьнегу ды лёду ачышчаюць толькі ходнікі ў цэнтры, на 50% зьменшылася прыбіраная плошча ў гарадзкіх парках. Скарачэньне фінансаваньня і ў гэтай сувязі звальненьне часткі працаўнікоў «Арыёну» зьвязваюць з судом над ягоным кіраўніком Міхаілам Кутузавым. Яго абвінавацілі ў злоўжываньнях ды махлярстве. На вызваленую пасаду колькі месяцаў ня могуць знайсьці годнай кандыдатуры. Вось толькі працы сёлета траўматолягам прыбавіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?