У сталіцы на ўчастку чыгуначнага шляху паміж станцыямі «Мінск-Пасажырскі» і «Ждановічы» вядуцца працы па рэканструкцыі шляхоў і пасажырскай інфраструктуры для пуску новага тыпу транспарту — гарадской электрычкі. Як заявіў галоўны інжынер Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Генадзь Лебедзеў, рэгулярныя рэйсы плануецца адкрыць у канцы 2011 году. Гэты кірунак абраны ў сувязі з маштабнай жыллёвай забудовай раёнаў «Каменная Горка» і «Дамброўка» на захадзе сталіцы. Мяркуецца, што ў перспектыве гарадская электрычка будзе абслугоўваць і іншыя кірункі.

Цяперашняя колькасць пасажыраў на ўчастку «Мінск-Пасажырскі» — «Ждановічы» ацэньваецца ў 467 тысяч чалавек за год. Па прагнозах, да 2030 года іх колькасць можа вырасці да 9 мільёнаў чалавек у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?