Казахстан паабяцаў правесці «народнае» IPO часткі актываў суверэннага фонду «Самрук-Казына» — найбуйнейшага холдынгу краіны, які валодае долямі ў кампаніях і банках агульным коштам $70 мільярдаў.

«Літаральна два дні таму мы… прынялі прынцыповае рашэнне па пытанні прыватызацыі і магчымага размяшчэння акцый, так званага «народнага» IPO для казахстанскіх грамадзян, у тым ліку для пенсійных фондаў, кампаній, якія ўваходзяць у склад «Самрук-Казына», — сказаў прэм’ер-міністр Карым Масімаў у чацвер.

У студзені фонд, які ўключае сярод іншага нацыянальную нафтаздабыўную кампанію «Казмунайгаз», сумесна з урадам, Нацбанкам і фінансавымі рэгулятарамі падрыхтуе «маштабную праграму развіцця казахстанскага фондавага рынку».

«Вельмі важна, каб грамадзяне Казахстана мелі магчымасць купіць гэтыя акцыі першымі», — сказаў Масімаў на эканамічным форуме.

У ліпені кіраўнік фонду сказаў, што «Самрук-Казына» разглядае магчымасць прыцягнуць у 2010 годзе да $6 млрд кітайскіх і расійскіх крэдытаў для фінансавання праектаў мадэрнізацыі сыравіннай эканомікі.

«Самрук-Казына» пазычыў у мінулым годзе $13 мільярдаў у Кітаі і атрымаў крэдытную лінію расійскага «Знешэканамбанка» на $3 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?