Магілёўскаму маладафронтаўцу, якога затрымалі ў дзень візіту Лукашэнкі, вярнулі канфіскаваныя сцягі ды балёнікі.

Вечарам 17 лістапада Валянціну Лабачову патэлефанавалі міліцыянты і папрасілі зайсці ў пастарунак, каб забраць рыштунак, які супрацоўнікі МУС канфіскавалі ў хлопца 6 лістапада.

У апорным пункце №12 Магілёва ўчастковы інспектар Балотнікаў вярнуў Валянціну Лабачову ўсе сцягі, два значкі, нацыянальныя стужкі й маладафронтаўскую бандану. Адно толькі шкада, што балёнікі міліцыянты аддалі прабітыя — іх надзьмуць ужо не ўдасца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?