Генадзь Айгі — народны паэт Чувашыі.
Ґустава Аркас (Gustavo Arcos) — патрыярх кубінскіх дысыдэнтаў. У 50-я гады удзельнічаў разам зь Фідэлем Кастра ў барацьбе супраць дыктатуры Фульґенцыя Батысты, пасьля змагаўся за дэмакратыю ўжо супраць новага дыктатара.
Рэд Аўэрбах (Red Auerbach). Патрыярх баскетболу, стваральнік Boston Celtics і адкрывальнік талентаў Біла Расэла (Billa Russell) і Лары Бёрда (Larry Bird).
Сыд Барэт (Syd Barrett) — сымбаль і ахвяра шалёных 60-х. Вакаліст, гітарыст, адзін з пэркусіяністаў псыхадэлічнага року, адзін з заснавальнікаў Pink Floyd.
Шаміль Басаеў —найславуцейшы – і выключна злой славай – чачэнскі партызанскі камандзір.
Рычард Бёрнз (Richard Burns) — памёр у дзень чацьвёртай гадавіны здабыцьця тытулу чэмпіёну сьвету па гонках.
Янка Брыль — народны пісьменьнік, клясык беларускай літаратуры.
Анна Бурда (Anna Burda) — адна з пачынальніцаў нямецкага эканамічнага цуду 50-х.
Джордж Бэст (George Best) — «Пэле і Марадону пашанцавала, што я столькі жлукціў, бо інакш пра іх ніхто і ня чуў бы», – казаў Джордж Бэст, геніяльны футбаліст, які змарнаваў талент на п’янства і ўцехі.
Міхал Вітушка — адзіны з кіраўнікоў пасьляваенных нацыянальных антысавецкіх рухаў Супраціву ў Савецкім Саюзе, які выжыў у партызанцы і здолеў захавацца ад савецкіх агентаў на Захадзе.
Аляксандар Дзямешка — адзін з заснавальнікаў «Песьняроў».
Абу Муса аль Заркаві — амэрыканскія бомбы, якія 7 чэрвеня ўпалі на дом пад Бакубай, закончылі кар’еру гэтага найжахлівейшага з сучасных тэрарыстаў.
Аляксандар Зіноўеў — расейскі пісьменьнік і філёзаф спачатку доўгія гады выкрываў абсурды камуністычнай утопіі, а пасьля расчараваўся ў дэмакратыі, пачаў ідэалізаваць камунізм і нават Сталіна.
Стыў Ірвін (Steve Irvin) — славуты аўстралійскі паляўнічы на кракадзілаў, аўтар знакамітага прыгодніцкага дакумэнтальнага сэрыялу «Лавец кракадзілаў».
Алан Капраў (Allan Kaprow) — гэта ён прыдумаў хэпэнінг.
Мікола Латушкін — удзельнік беларускага руху ў Чыкага, ЗША.
Станіслаў Лем (Stanisław Lem). «Каб жа людзі наважыліся сумленна ставіцца да рэчаў, то выбівалі б на надмагільлях сакавітыя праклёны Прыродзе за такое падступства, замест таго, каб хаваць доказы ейнага злачынства пад букетамі кветак».
Дзьёрдзь Лігеці (György Ligeti) — адзін з найвыбітнейшых кампазытараў 2-й паловы ХХ стагодзьдзя, сымбаль музычнага авангарду з чалавечым тварам.
Акбар Магамадзі — правадыр студэнцкіх пратэстаў у Іране.
Нагіб Магфуз — аўтар «Паданьня старога Каіру» ўвайшоў у гісторыя ў 1998 годзе – як першы араб, узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры.
Габрыэль Мантальва — першы Апостальскі Нунцый у Беларусі.
Слабадан Мілошавіч — кажуць, нібыта ён памёр ад лекаў, якія прымаў нелегальна, каб даказаць суду, што за кратамі стан ягонага здароўя ўвесь час пагаршаўся.
Ўорэн Мітоўскі (Warren Mitofsky) стваральнік exit polls.
Канстанцін Мысьлівец — актывіст беларускага нацыянальнага руху на Палесьсі.
Свэн Ніквіст (Sven Nykvist) — легеднарны кінаапэратар, уладальнік трох «Оскараў», ад 1953 году супрацоўнік Інґмарар Бэрґмана.
Ганна Паліткоўская — расейская журналістка, якую застрэлілі 7 кастрычніка на ўваходзе ў ліфт у сваім доме ў цэнтры Масквы.
Уладзімер Плешчанка — актывіст нацыянальнага руху, адзін з найвядомейшых грамадзкіх дзеячаў Віцебску.
Ібрагім Руґова (Ibrahim Rugova) — правадыр косаўкскіх албанцаў. Прыхільнік негвалтоўнай барацьбы за незалежнасьць.
Соф’я Самаль — апошняя непасрэдная ўдзельніца паваенных падзеяў, зьвязаных зь імем Янкі Філістовіча, якая атрымала 10 гадоў савецкага канцлягеру за супрацоўніцтва з «ворагам народу».
Альфрэда Стрэснэр (Alfredo Stroessner) — шматгадовы дыктатар Параґваю (1954-89) і прыклад для перайманьня многім маладзейшым дыктатарам.
Ксёндз Ян Твардоўскі (Jan Twardowski). «Сьпяшаймася любіць людзей, яны ж так хутка сыходзяць», – гэтыя словы сталіся афарызмам.
Арыяна Фалячы (Oriana Fallaci) — славутая рэпарцёрка, якая задавала недыпляматычныя пытаньні манархам і дыктатарам.
Джон Фаўлз (John Fowles) — ангельскі пісьменьнік, клясык постмадэрнізму.
Элізабэт Шварцкопф (Elizabeth Schwarzkopf) — адна з найславуцейшых опэрных сьпявачак ХХ ст.