Нафтатэрмінал "Паўднёвы" (Адэская вобласць, Украіна) пачаў разгрузку танкера з нафтай, прызначанай для аверснага прапампоўвання ў Беларусь праз нафтаправод "Адэса — Броды".

Танкер "Саната" прыбыў з Наварасійска з грузам нафты маркі Urals. Аб'ём партыі, закупленай на ўмовах "своп", складае 80 тыс. тон, уладальнікам рэсурсу выступае Беларуская нафтавая кампанія.

Цяпер афармляецца мытная дакументацыя. У нафтаправод нафту запампуюць пасьля заканчэння мытных працэдур і экспертызы сыравіны.

Як чакаецца, гэта зойме каля двух дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?